ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у чацвер. Св.Імша ў 11.00 і 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Дзецi, якiя прынялi ў гэтым годзе першую Святую Камунiю павiны прыйсцi ў святочным адзеннi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць балдахiм i харугвi. Прыпамінаю, што для кожнага парафіяніна Урачыстасць абавязковая. Па традыцыі касцёла ў гэты дзень асвячаюць зерне на сяўбу, таму напрыканцы кожнай св.Імшы будзем асвячаць зерне. Звяртаемся з просьбай прынесці ў касцёл кветкі для упрыхожвання святыні на фэст. Просім прынесці кветкі ў аўторак.
 
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Заняткі распачынаюцца 17 верасня. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем таксама на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30 i таксама на Біблійныя сустрэчы, мэтай якіх будзе паглыбленне веры і пазнанне Бібліі, у нядзелю 25 верасня пасля св.Імшы а 11.00 першая  сустрэча. 
 
3. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00.
 
4. Моладзь запрашаем на сустрэчы па суботах у 19.30 
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
 - у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве
 - у наступную нядзелю ў 8.30 у інтенцый групы Жывога Ружанца.
 
6. Ад сённешняй нядзлі зменены парадак нядзельных св.Імшаў у нашай парафіі. Будзе дадатковая св.Імша а 15.00. Падчас гэтай св.Імшы будзем удзяляць сакрамэнт святога Хросту. Парадак св.Імшаў наступны: 8.30 на польскай мове, 11.00,15.00,19.00 на беларускай мове.
 
7.  У суботу 10 верасня а 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі, 17 верасня у суботу а 11.00 на старых Браслаўскіх могілках і  ў нядзелю 18 верасня а 13.30 на новых Браслаўскіх могілках.
 
8. У нашым санктуарыі 10-11 верасня адбудзецца X Нацыянальная Пілігрымка Сем’яў. Праграму гэтай пілігрымкі можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам. Запрашаем да удзелу ў гэтай сустрэчы сем’і з нашай парафіі. У сувезі з гэтай пілігрымкай просім прыняць пілігрымаў на начлег з суботы на нядзелю, калі будзе такая патрэба. Начлегі для іх забраніраваны, але калі будзе болей пілігрымаў, будзем прасіць каб іх прынялі. Хто быў бы гатовы дапамагчы просім запісацца ў сакрыстыі да пятніцы.
 
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.