ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у панядзелак Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля;
- у суботу  св. Грыгорыя Вялiкага, папы i Доктара Касцёла;
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
 
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.    
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Ад нядзелі 4 верасня будзе зменены парадак нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі. Будзе дадатковая св. Імша а 15.00. Падчас гэтай св. Імшы будзем удзяляць сакрамэнт святога Хросту. Парадак св. Імшаў наступны: 8.30 на польскай мове, 11.00, 15.00, 19.00 на беларускай мове.
 
5. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 4 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
6. У нашым санктуарыі 10-11 верасня адбудзецца X Нацыянальная Пілігрымка Сем’яў. Праграму гэтай пілігрымкі можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам. Запрашаем да удзелу ў гэтай сустрэчы сем’і з нашай парафіі. 
 
7. У суботу 3 верасня а 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча, 10 верасня у суботу а 11.00 у вёсцы Майшулі, 17 верасня ў суботу а 11.00 на старых Браслаўскіх могілках і ў нядзелю 18 верасня а 13.30 на новых Браслаўскіх могілках.
 
8. У наступную нядзелю збор ахвяраваняў на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
 
9. Наша парафія будзе аказваць гуманітарную дапамогу малазабяспечаным, мнагадзетным сем'ям, таксама інвалідам, прыёмным сем'ям, пенсіянерaм і тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для таго, каб атрымаць дапамогу неабходны наступныя дакументы: Дакумент, які пацвяржае, што ў сям'і нізкі заробак, пасведчанне інваліда, або мнагадзетнай сям'і. Aбавязкова трэба мець з сабой копіі гэтых дакументаў. Прыкасцёле не будзе магчымасці зрабіць копіі дакументаў.  Дапамогу можна атрымаць у панядзелак, чацвер, пятніцу і суботу з 9.00 у будынку былога (хлебазаводa). 
 
10. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.