Душпастырскія аб’явы
на XХІ Звычайную Нядзелю
 
1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
 
2. У суботу 27 жніўня у 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны , 3 верасня у 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча i 10 верасня а 11.00 у вёсцы Майшулі.
 
3. Ад нядзелі 4 верасня будзе зменены парадак нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі. Будзе дадатковая св. Імша а 15.00. Падчас гэтай св. Імшы будзем удзяляць сакрамэнт святога Хросту. Парадак св. Імшаў наступны: 8.30 на польскай мове; 11.00, 15.00, 19.00 на беларускай мове. 
 
4. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду, Свята св. Барталамея, Апостала;
  • у пятніцу,  Успамін Маці Божай Чэнстахоўскай - св. Імша раніцай а 8.00 у інтэнцыі групы Яснагурскай Сям’і Ружанцовай;
  • у суботу, Успасмін св. Монікі
5. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 4 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
6. Рэкалекцыі для святароў віцебскай дыяцэзіі ў нашым санктуарыі распачнуцца ў панядзелак а 10.00, а скончацца ў сераду.
 
7. На цэлы тыдзень працы і абавязкаў няхай вас благаславіць Добры Бог.