ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XX Звычайную Нядзелю
 
1. Магчымасць споведзі для кандыдатаў бежмавання, а таксама для сведкаў бежмавання будзе штодзённа ад панядзелку да чацверга ад 18.30 да 19.00. У чацвер пасля вячэрняй Св. Імшы будзе генеральная рэпетыцыя для ўсіх кандыдатаў бежмавання і сведкаў. Прысутнасць абавязкова
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
у панядзелак урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у Св. Імшы.
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў пятніцу а 18.00 Св. Імшой падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт бежмавання. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
Падчас урачыстасцяў у ночы адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пройдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай, заахвочваю, каб упрыгожыць адпаведна трасу працэсіі. Заахвочваем да ўдзелу ў гэтай працэсіі як мага больш людзей у гонар нашай Маці, Уладаркі Азёраў.
A да гэтых урачыстасцяў ад 15 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву, а 17 жніўня Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Ўсіх сардэчна запрашаем.
Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі акціўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування. І так: a 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці і Маці ў Малітве правесці гэтую малітву, раніцай а  9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства. 
 
4. Св. Імша ў інтэнцыі памерлага кс. Чэслава Вільчынскага ў 30-ую гадавіну пасля смерці адбудзецца ў нядзелю 21 жніўня а 8.30.
 
5. У суботу 27 жніўня у 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны а 3 верасня у 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.