ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIX Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак успамін св. Дамініка, свят.
- у аўторак свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і муч., апякункі Еўропы
- у сераду свята св. Лаўрэнція, дыяк. і муч.
- у чацвер успамін св. Клары, Панны 
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў у ночы адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пройдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай, заахвочваю, каб упрыгожыць адпаведна трасу працэсіі. Заахвочваем да ўдзелу ў гэтай працэсіі як мага больш людзей у гонар нашай Маці, Уладаркі Азёраў.  A да гэтых урачыстасцяў ад 17 жніўня пачнецца  Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем. Звяртаемся з просьбай прыняць гасцей на начлегі. Патрэбна будзе шмат начлегаў для ўдзельнікаў Летняй школы касцельнага спеву, якая распачнецца 15 жніўня і будзе трываць да 20 жніўня, а таксама для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ад 17 жніўня. Харчаванне забяспечваць будзем для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
3. Сёння  пасля св. Iмшы а 11.00 у касцеле адбудзецца сустрэча для кандыдатаў на бежмаванне, якія 19 жніўня будуць прыступаць да гэтага сакрамэнту, а таксама іх бацькоў. Запрашаем таксама дарослых, якія  хочуць прыступіць да сакрамэнту бежмавання. Прысутнасць абавязкова.
 
4. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, прыносьце, калі ласка, у суботу ад 9.00 гадзіны ў будынак (хлебазавод).
 
5. Св. Імша на могілках у в. Краснасельцы будзе адпраўлена ў суботу, 13 жніўня ў 11.00. У суботу 27 жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны.
 
6. Св. Імша ў інтэнцыі памерлага кс. Чэслава Вільчынскага ў 30-ую гадавіну пасля смерці адбудзецца ў нядзелю 21 жніўня а 8.30. 
 
7. Святая Імша у інтенцый Групы Жывога Ружанца у  наступную нядзелю а 8.30 
 
8. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла ў  сераду і чацвер, ад гадзіны 9.00 раніцы.
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.