ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІII Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак, успамін св. Альфонса Марыі Лігуорыя, БП. І ДК.
- у чацвер,  успамін св. Яна Марыі Вянэя, Cвятара;
- у суботу, свята Перамянення Пана, Святая Імша ў гэты дзень у 11.00 i 19.00;
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
 
У першы чацвер пятніцу i суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.   
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці ў малітве;
- у пятніцу а 19.00 - Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом;
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшыя працы пры  нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
5. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. A да гэтых урачыстасцяў ад 17 жніўня пачнецца  Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем. Звяртаемся з просьбай  прыняць гасцей на начлегі. Патрэбна будзе шмат начлегаў для ўдзельнікаў Летняй школы касцельнага спеву, якая распачнецца 15 жніўня і будзе трываць да 20 жніўня, а таксама для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ад 17жніўня. Харчаванне забяспечваць будзем для ўсіх удзельнікаў пры Касцеле. Мы просім вас даць ім толькі жыллё на гэты час. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
6. У наступную нядзелю пасля св. Iмшы а 11.00 у касцеле адбудзецца сустрэча для кандыдатаў на бежмаванне, якія 19 жніўня будуць прыступаць да гэтага сакрамэнту, а таксама іх бацькоў. Запрашаем так сама дарослых, якія  хочуць прыступіць да сакрамэнту бежмавання. Прысутнасць абавязкова.
 
7. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла. Там можна набыць медалікі з Маці Божай Браслаўскай.
 
8. У пятніцу 5 жніўня распачнуцца ўрачыстасці ў Росіцы ў гонар росіцкіх мучаннікаў. З нашай парафіі будзе арганізавана пілігрымка на гэтыя ўрачыстасці. Выезд у пятніцу ў 21.00, вяртанне ў наступны дзень а 5.00 раніцай. Кошт выезда 9 рублёў. Запісацца можна ў сакрыстыі да серады. План урачыстасцяў знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
9. Св. Імша на могілках у в. Краснасельцы будзе адпраўлена ў суботу, 13 жніўня ў 11.00.
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.