Душпастырскія аб’явы
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.  A да гэтых урачыстасцяў ад 17 жніўня пачнецца  Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем.
 
3. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
4. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- у аўторак успамін свв.  Яўхіма і Ганны бацькоў НПМ;
- у пятніцу успамін св. Марты.
 
5. Сардэчна запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
 
6. Св. Імша на могілках у вёсцы Лапкі  адбудзецца ў суботу 30 ліпеня а 11.00
 
7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.