Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у пятніцу свята св. Марыі Магдалены;
- у суботу свята св. Брыгіды, Законніцы, Апякункі Еўропы;
- у панядзелак 25 ліпеня будзем адзначаць ўспамін св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем.
 
4. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
5. Вітаем сардэчна ў нашай парафіяльнай супольнасці кс. Адама Квяткоўскага SDS, які распачынае душпастырскую працу ў нашай парафіі. Жадаем яму дароў св. Духа і апекі Маці Божай Валадаркі азёраў у ягонай паслузе. 
 
6. Св. Імша на могілках у вёсцы Aгоні адбудзецца ў суботу 23 ліпеня а 11.00 
 
7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.