Душпастырскія аб’явы
на XV Звычайную Нядзелю
 
1. На мінулым тыдні адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі. Сардэчна дзякуем усім удзельнікам. Словы падзякі накіроўваю да с. Таццяны Гмыза, клерыка Яўгена Жукоўскага, моладзі з Місійнага Валантарыяту „Salwator” з Польшчы, да кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, за іх працу і зацікаўленасць.
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна будзе прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем.
 
3. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
4. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак, свята  св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы;
- у пятніцу, успамін св. Бонавэнтуры, Бп. і ДК.
 
5. Св. Імша на могілках у вёсцы Струста адбудзецца ў суботу 16 ліпеня а 11.00 а у вёсцы Aгоні адбудзецца ў суботу 23 ліпеня а 11.00
 
6. Сёння збор ахвяраванняў на дыяцэзіяльныя мэты.
 
7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.