ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIV Звычайную Нядзелю
 
1. Шчыра дзякуем усім удзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных Маці Божай у Будславе. Гэта знак павагі і еднасці ўсіх каталікоў Беларусі.
 
2. XXVI Пешая Пілігрымка да санктуарыя Маці Божай у Будславе скончылася ў пятніцу. Сардэчна дзякуем ўсім пілігрымам. Словы падзякі накіроўваю да кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, галоўнага кіраўніка групы, а таксама да кс. Лукаша Карасінскага, клерыка Яўгена Жукоўскага і да с. Таццяны Гмыза, с. Ірыны Папакуль, духоўных апекуноў гэтай пілігрымкі, а таксама да усіх тых, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні гэтай пілігрымкі.
 
3. У аўторак 5 ліпеня дзень свайго нараджэння будзе святкаваць кс. Уладзімір Шыдлоўскі. Запрашаем на св. Імшу ў яго інтэнцыі ў аўторак а 19.00. 
 
4. Святыя Імшы малітоўных груп:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
 
5. Ахвяры, складзеныя сёння, будуць прызначаны на далейшыя працы пры нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.   
 
6. У панядзелак 4 ліпеня пры нашай парафіі распачынаюцца рэкалекцыі для дзяцей і моладзі. Прыпамінаем, што aбавязковы ўдзел у гэтай форме рэлігійнага паглыблення веры павінна прымаць моладзь, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Бежмавання ў жніўні. Пачатак рэкалекцый у панядзелак 4 ліпеня а 10.00 у касцеле. 
 
7. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
8. Св. Імша на могілках у вёсцы Aгоні адбудзецца ў суботу 23 ліпеня а 11.00
 
9. Рэкалекцыі цвярозасці пачынаюцца ў чацвер 7 ліпеня, a скончваюцца ў нядзелю 10 ліпеня. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.