ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIII Звычайную Нядзелю
 
1.На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – успамін св. Ірэнэя, бп. і муч.
- у сераду – урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Св. Імшы а  11.00, 16.30 (у капліцы) і 19.00,  ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.
- у суботу – свята НПМ Будслаўскай
 
- I Пятніца месяца, дзень асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў інтэнцыі святасці сем’яў з нашай парафіі.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першую, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею. 
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуцца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
3. Летнія рэкалекцыі для дзяцей і моладзі  ў гэтым годзе адбудуцца з 4 – 7 ліпеня.                                                                                                                           
 
4. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 1 і 2 ліпеня.
- аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе ў пятніцу (1 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых  пілігрымак, застанецца да суботы, да заканчэння галоўнай  урачыстасці. Кошт складзе 250 000 беларускіх рублёў.
- арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (2 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Кошт складзе 200 000 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да панядзелка 27 чэрвеня.
 
5. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
6. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла. Заахвочваем падпісывацца на Каталіцкі Веснік. Больш інфармацыі на гэту тэму можна прачытаць на плакаце, які змешчаны на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.