ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Алаізія Ганзагі, Зак.
- у пятніцу урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы.
 
2. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца ў настапную нядзелю (26 чэрвеня)  Св. Імшой ў 7.30.
 
3. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 1 і 2 ліпеня.
- аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе ў пятніцу (1 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых  пілігрымак, застанецца да суботы, да заканчэння галоўнай  урачыстасці. Кошт складзе 250 000 беларускіх рублёў.
- арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (2 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Кошт складзе 200 000 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да панядзелка 27 чэрвеня.
 
4. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
5. Арганізацыйнае спатканне пілігрымаў адбудзецца у пятніцу (24 чэрвеня), пасля Св. Імшы а 19.00.