ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і Доктара Касцёла. Св. Імшы ў гэты дзень –  а 11.00 i  19.00. 
 
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 26 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 19 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
4. У летнія месяцы(чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
5. Запрашаем дзетак ад 4 год з 20 па 24 чэрвеня на "Канікулы з Богам". Падчас адпачынку прадугледжаны час на малітву, гульні, конкурсы з аніматарамі. Абавязкова зараня запісацца.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла. 
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.