ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у суботу, успамін св. Баранабы, апостала;
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
3. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
4. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 26 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 19 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
5. У летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
6. Запрашаем дзетак ад 4 год з 20 па 24 чэрвеня на "Канікулы з Богам". Падчас адпачынку прадугледжаны час на малітву, гульні, конкурсы з аніматарамі. Абавязкова зараня запісацца.
7. Сёння пасля св. Імшы а 11.00, у касцеле адбудзецца спатканне кандыдатаў на бежмаванне, якія ў жніўні прымуць гэты сакрамэнт, а таксама іх бацькоў. Просім аб абавязковай прысутнасці моладзі і іх бацькоў.
8. Ахвяры складзеныя сёння будуць прызначаны на далейшыя працы пры нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.