ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на IV Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін свв. Пэрпэтуі і Фэліціты, муч.
У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша ў інтенцуй Групы Жывога Ружанца.
 
4. Моладзь ад 13 год запрашаем на Вялікапоснае чуванне моладзі ў Полацк з 12 на 13 сакавіка. Жадаючых просім запісацца сёння ці заўтра.
 
5. Ў Вербную Нядзелю традыцыйна прыносім ў касцёл вербы, каб асвяціць. Заахвочваем рабіць вербы ўласнаручна. Аб’яўляем конкурс на самую высокую вербу, якая будзе прыгожа зробленя і роўная, вынікі конкурсу будуць аб’яўлены пасля св. Імшы а 11.00. Пераможцу ў конкурсе чакае ўзнагарода.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. Сёння збор ахвяраванняў на на аплату ацяплення нашага касцёла.
 
8. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
9. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.