ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, падчас кожнай св. Імшы чытаем паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, прысвечанае Нацыянальнаму дню “Caritas”. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу – успамін св. Казіміра
- І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 - Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
5. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. Ахвяры, сабраныя пад час св. Імшаў у наступную нядзелю будуць прызначаны на аплату ацяплення нашага касцёла.
 
7. Усе добра памятаем, што у касцеле трывае год Міласэрнасці. Адным з пунктаў перажывання гэтага важнага часу, з’яўляецца прапанаванае Папам Францішкам так званыя „24 гадзіны для Пана”, 24 гадзіны адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў парвфіяльных касцёлах. Адбудзецца гэта 4-5 сакавіка (пятніца, субота). Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў  нашым касцеле распачнецца ў бліжэйшую пятніцу а 8.00 раніцай і будзе трываць да 8.00 раніцы ў суботу. Заахвочваем і запрашаем усіх да актыўнага ўдзелу ў гэтым набажэнстве. 
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.