ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на V Звычайную Нядзелю
 
1. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак прынятых пастаноў на Вялікі Пост. Св. Імшы а 11.00, 19.00, а таксама у бальнічнай капліцы, а 16.30.
 
2. Ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 10.30 (перад св. Імшой а 11.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – для дзяцей, моладзі і дарослых па-беларуску.
 
3. У чацвер (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Просім апекуноў гэтых людзей паклапаціцца пра прысутнасць хворых. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі і прыняць Св. Камунію, а таксама прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Пасля Св. Імшы у будынку былога “хлебазаводу” будзе пачастунак. Ў гэты дзень св. Імша будзе адпраўлена ў бальнічнай капліцы ў 16.30. 
 
4. Сёння збор ахвяраванняў на на аплату ацяплення нашага касцёла.
 
5. Заахвочваем наведваць інтэрнэт-старонку нашай парафіі www.waladarka.by.
 
6. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Рымскай Курыі.
 
7. У наступную нядзелю а 8.30 Святыя Імшы ў інтенцуй Групы Жывога  Ружанца.
 
8. 20 лютага(субота) у Росіцы, як кожны год, адбудуцца урачыстасці, звязаныя з мучаніцкай смерццю а. мар’янаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча. Кусташ гэтага месца кс. Чэслаў Курэчка сардэчна запрашае на гэтыя урачыстасці. Калі будуць жадаючыя, каб паехаць у Росіцу, арганізуем выезд. Жадаючых просім звяртацца ў сакрыстыю да канца гэтага тыдня.
 
9. На гэтым тыдні хочам скончыць душпастырскія наведзіны ў дамах нашых парафіян. 
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.