ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Святой Сям'і
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак свята Бэтлеемскіх Немаўлят. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят.
- У чацвер, успамін святога Сільвестра, Папы. На  заканчэнне года ў чацвер  у 18.30. адбудзецца набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі, а ў 19.00 св. Імша як знак нашай удзячнасці. Запрашаем нагэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі,якія можна скласці ў закрыстыі.
- у пятніцу, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, а таксама новы год. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30. 
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
 
У першую, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
Ад панядзелка да пятніцы з поваду, што трывае актава Урачыстасці Божага Нараджэння, св.Імша будзе ў 11.00 і 19.00. 
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. План каляды на гэты тыдзень:
- аўторак: вул Лермантава, Варашылава, Сергіевіча, Беларуская- адзін святар ад 16.00 
 вул. Акцябра 7А – адзін святар, ад 15.00. 
 
- серада:  вул. Садовая(па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная, 
Зав. Стадыённы - два святары ад 16.00.
 
- субота: раён Турбазы-адзін святар ад 11.00
 
5. У нядзелю, 3 снежня, сёстры эўхарысткі і парафіяльны “Карытас” арганізуюць для дзяцей маленькія Калaдкі. Сустрэча пачнецца ў 12 гадзін пасля св. Імшы а 11.00 у будынку былога хлебазавода. Сардэчна запрашаем дзяцей на свята і асабліва тых, хто мае праблемы са здароўем.
 
6. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.