Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
 
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем айцу Андрэю, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша раніцай а 8.00 і Пастэрка а 24.00. У гэты дзень абавязковы пост – устрымліваемся ад мясных страваў, а таксама спажываем адзін пасілак да сыта, а другія два – больш скромныя. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы.
  • у пятніцу прыпадае Урачыстасць Божага Нараджэння. Св. Імша a 11.00 i 19.00.
  • у суботу, свята Св. Стэфана, Мучанніка. Св. Імша a 11.00 i 19.00.
3. Рараты на гэтым тыдні будуць яшчэ ў панядзелак i сераду ў 19.00 
 
4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  у наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00. Просім, каб дзеці прынеслі на астатнюю св. Імшу Раратнюю мазаікі, якія збіралі падчас адвэнта на раратах. 
 
5. Аб’яўляецца свята песні і верша “КАЛЯДНАЯ ЗОРКА”, якое адбудзецца у нашым касцёле адразу пасля святой Імшы а 11.00 у нядзелу 27 снежня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. У падрыхтоўцы могуць вам дапамагчы вашыя бацькі і настаўнікі. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
6. 27 снежня будзем перажываць нядзелю святой сям’і, дзень, калі мы молімся асаблівым чынам у інтэнцыі ўсіх сем’яў з нашай парафіі. З гэтага поваду запрашаем на св.Імшу а 11.00 усе сем’і з нашай парафіі, будзем супольна маліцца аб еднасць і святасць у нашых сем’ях. На заканэнне св.Імшы будзе ўдзелена спецыяльнае благаслаўленне для сем’яў. Вечарам таго ж дня ў 17.00 запрашаем на аплаткавае спатканне сем’і разам з дзецьмі. Будзе час на супольны спеў калядак, забаву, а таксама размовы на розныя тэмы, якія датычуць сучасную сям’ю. Просім, каб прынесці з сабой штосьці на салодкі стол. Сустрэча адбудзецца ў будынку старога хлебазаваду.
 
7. 27 снежня а 10.00 запаршаем на сустрэчу бацькоў тых дзяцей, якія ў наступным 2016 годзе прыступяць да Першай Камуніі. Сустрэча адбудзецца ў катэхетычным класе.
 
8. На  заканчэнне года ў сераду (31.12) у 18.30. адбудзецца набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі, а ў 19.00 св. Імша як знак нашай удзячнасці. Запрашаем нагэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі,якія можна скласці ў закрыстыі.
 
9. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме. 
 
10. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.