Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
 
1. Набліжаюцца святы Божага Нараджэння. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый, а таксама скарыстацца магчымасцю прыступіць да  сакрамэнту пакаяння і паяднання ў пятніцу і суботу. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для ксяндза рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
2. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак і  сераду а 19.00 і пятніцу а 6.45 раніцай.
 
3. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю на гэтым тыдні да кс.Уладзіміра, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей. 
 
4. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. 
 
5. Увага, дзеці! Аб’яўляецца свята песні і верша “КАЛЯДНАЯ ЗОРКА”, якое адбудзецца у нашым касцёле адразу пасля святой Імшы а 11.00 у нядзелу 27 снежня. Хто хоча парадаваць прысутных песняй, або прыгожым вершам пра Божае нараджэнне заахвочваем падрыхтавацца. У падрыхтоўцы могуць вам дапамагчы вашыя бацькі і настаўнікі. Таксама заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе каляднай песні “Зорка Бэтлеему” , які адбудзецца ў Мёрах 5 студзеня 2016г. Па пытаннях падрыхтоўкі звяртацца да арганісткі.
 
6. 27 снежня будзем перажываць нядзелю святой сям’і, дзень, калі мы молімся асаблівым чынам у інтэнцыі ўсіх сем’яў з нашай парафіі. З гэтага поваду запрашаем на св.Імшу а 11.00 усе сем’і з нашай парафіі, будзем супольна маліцца аб еднасць і святасць у нашых сем’ях. На заканэнне св.Імшы будзе ўдзелена спецыяльнае благаслаўленне для сем’яў. Вечарам таго ж дня ў 17.00 запрашаем на аплаткавае спатканне сем’і разам з дзецьмі. Будзе час на супольны спеў калядак, забаву, а таксама размовы на розныя тэмы, якія датычуць сучасную сям’ю. Просім, каб прынесці з сабой штосьці на салодкі стол. Сустрэча адбудзецца ў будынку старога хлебазаваду. 
 
7.Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.
 
-------------------------------------------------------------------------------
 
Праграма адвэнтовых рэкалекцый.
Рэкалекцыі праводзіць А.Анджэй Юхневіч OMI
 
Пятніца 18.12.2015
 
06.45 – Рараты, навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 –  Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 – Сустрэча для моладзі
 
Субота 19.12.2015
 
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 -  Набажэнства Ружанцовае
19.00 –  Св. Імшa навука для ўсіх
 
Нядзеля 20.12.2015
 
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
10.30 - Cустрэча для дзяцей
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
16.30 – Св. Імша ў капліцы ў бальніцы, навука для хворых
19.00  - Св. Імша і навука для ўсіх
 
Заканчэнне рэкалекцый
Магчымасць споведзі ў пятніцу 
6.45, 10.00, 17.30
і суботу
7.30, 10.00, 17.30