Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел ў адвэнтовых рэкалекцыях і Раратах, дабра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак і  сераду а 19.00 і пятніцу а 6.45 раніцай.
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. 
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Амброзія Бп. i ДК.;
- у аўторак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а  11.00 і 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св.Імшы. 
 
4. У наступную нядзелю св.Імша ў 8.30 будзе адпраўлена ў інтэнцыі Групы Жывога Ружанца.
 
5. Як мы чулі у пастырскім паслані біскупа Алега Буткевіча, Папа Францішак абвясціў Надзвычайны Юбілейны Год Мiласэрнасцi. Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Згодна з воляй Святога Айца Францiшка святкаванне Юбiлейнага Году Мiласэрнасцi будзе мець месца не толькi ў Рыме, але i ў паасобных дыяцэзiях, як бачны знак еднасці ўсяго Касцёла. З гэтай мэтай у Віцебскай дыяцэзі Юбiлейнымi святынямi ўстаноўлены віцебская катэдра Езуса Міласэрнага і санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Ва ўсiх гэтых святынях у нядзелю 13 снежня 2015 г. будуць урачыста адчынены Дзверы Мiласэрнасцi, якія будуць зачынены 13 лістапада 2016 г. У сувезі з гэтым запрашаем у наступную нядзелю ў 18.00 на урачыстасць адкрыцця Дзвярэй Міласэрнасці ў нашым санктуарыі, адчыніць дзверы біскуп Алег Буткевіч.  
 
6. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.