Душпастырскія аб’явы на I Нядзелю Адвэнта
 
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у адвэнтовых рэкалекцыях і Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак і сераду а 19.00 і пятніцу а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 18 па 20 снежня, якія будзе правадзіць Айцец Анджэй Юхневіч аблат, пробашч парафі Маці Божай Фацімскай і Св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліна.
 
2. Запрашаем дзяцей прымаць актыўны ўдзел у раратах. Кожны павінен прынесці маленькі лісток за напісанымі добрымі ўчынкамі, якія зрабіў за мінулы дзень. Пасля будзем разам знімаць зорачку, на якой напісана заданне і класці ў кішэнь добрыя ўчынкі. Таксама трэба сабраць калядную мазайку, а каб гэта зрабіць трэба быць кожны раз на РАРАТАХ, не толькі ўвечары, але і ў пятніцу прыйсці на раніцы.
 
3. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
4. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак свята св. Андрэя, Апостала;
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
 
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці ў малітве; 
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
6. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
7. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшыя працы пры нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.