ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXXIII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- У аўторак успамін Св. Альжбеты Венгерскай, Законніцы;
- У суботу ўспамін Ахвяравання НПМ;
- У наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас
 Бог благаславіць.