ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- ў панядзелак – Свята Гадавіны Псвячэння Латэранскай Базылікі; 
- ў аўторак – успамін св. Льва Вялікага, Папы і ДК;
- ў сераду – успамін св. Марціна Турскага БП;
- ў чацвер - Урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. 
 
3. У наступннядзелю ў Плюсах адбудзецца урачыстасць 100-годдзя пабудовы касцёла. Урачыстая св.Імша, якую ўзначаліць кс.бп. Алег Буткевіч з гэтай нагоды будзе а 11.00.
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай 
Бог благаславіць.