ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXXI Звычайную Нядзелю.
Урачыстасць Усіх Святых
 
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у панядзелак, ўспамін Усіх Памерлых Вернікаў. У гэты дзень св. Імша а  11.00 i 19.00.
- у сераду, успамін св. Караля Барамэя, БП.
 
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
 
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцуад 18.00.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.    
 
2. Кожны дзень у лістападзе будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі ў 18.30, а таксама 30 св. Імшаў у інтэнцыі памерлых а 19.00. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будуць спяваць нешпары за памерлых. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 –Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю ў 8.30 групы Жывога Ружанца.
 
4. Дзякуем усім, хто ў гэтым тыдні працаваў пры касцеле, парадкуючы лісты на тэрыторыі касцёла. 
 
5. Наўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.