ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама 30 св. Імшаў будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі просім прыносіць ў сакрыстыю да 1 лістапада.  
 
2. У сераду прыпадае свята св. Апостолаў Сымона і Юды Тадэвуша.
У наступную нядзелю  урачыстасць  Усіх Святых. Нагадваем пра абавязак малітвы за памерлых і заахвочваем, каб кожны хто мае магчымасць прыступіў да сакрамэнту пакаяння і паяднання,  прыняў удзел у святой Імшы і прыняў святую Камунію за сваіх памерлых. Існуе магчымасць атрымаць поўны адпуст: усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна атрымаць толькі за памерлых.
 
3. З 1 лістапада (нядзела) да канца месяца будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых кожны дзень, акрамя нядзелі ў 18.30, а таксама 30 св. Імшаў у інтэнцыі памерлых а 19.00. Заахвочваем да супольнай малітвы. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будуць спяваць нешпары за памерлых. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі. 
 
4. У наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша Групы Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом, а пасля св.Імшы замена таямніц Групы Жывога Ружанца.
 
5. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшыя працы пры  нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.