ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама 30 св. Імшаў будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі просім прыносіць у сакрыстыю да 1 лістапада. 
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у чацвер успамін св. Яна Паўла II Папы
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла. Так сама там можна набыць каляндары на 2016 год з нашага санктуарыя. Заахвочваем да іх набыцця.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.