ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае ў аўторак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца. Св. Імша а 11.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыі груп ружанцовых нашай парафіі.
2. Ружанцовыя набажэнствы  адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве
- у наступную нядзелю ў 8.30 групы Жывога Ружанца.
4. Прыпамінаем, што распачаліся пры нашай парафіі катэхэзы для дзяцей і моладзі. Дарагія бацькі, не забывайце пра тое, што падчас св.Хросту вашых дзяцей, вы абяцалі перад Богам, што будзеце выхоўваць сваіх дзяцей у каталіцкай выры. Адным з элементаў гэтага выхавання ёсць удзел вашых дзяцей у катэхэзах. 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.