Душпастырскія аб’явы на XХVІ Звычайную Нядзелю
 
1. У чацвер распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай парафіі набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да суботы ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • ў аўторак; Свята свв. Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала;
  • у сераду; Успамін св. Гераніма, Свят. і ДК.
  • у чацвер; Успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, Панны і ДК.
  • у пятніцу; Успамін свв. Анёлаў Ахоўнікаў.
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятайма ў сваіх малітвах грэшнікаў.
 
У першы чацвер, пятніцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00.  
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.  
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша,  Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом
 
4. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на далейшыя працы пры  нашай святыні. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
6. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыці.