Душпастырскія Аб’явы
на Нядзелю Спаслання Духа Святога
 
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы   а 11.00, а 19.00.
 
2. У  наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак, успамін св. Філіпа Нэры, Святара
- у чацвер, Свята Нашага Пана Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. 
 
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30 a ў нядзелю а 8.00. 
 
5. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях “Канікулы з Богам” з 13 па 17 ліпеня пры нашай парафіі. Правядзе гэтыя рэкалекцыі Місійная Група “Усход” пад кіраўніцтвам айцоў Рэдамптарыстаў з Гродна. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.
 
5. Дыяцэзіяльная працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца ў Віцебску  ў суботу -  6 чэрвеня. Будзе арганізаваны выезд на аўтобусе. Запісацца можна пасля кожнай Св. Імшы ў сакрыстыі . Выезд бесплатны.
 
6. У суботу 30 мая кс.Тадэвуш Дабравольскі будзе адзначаць чарговую гадавіну сваіх святарскіх пасвечанняў, таму ў гэты дзень будзем памятаць у сваіх малітвах пра кс.Тадэвуша. Запрашаем на св. Імшу ў яго інтэнцыі ў суботу а 19.00. 
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.