Душпастырскія аб’явы
на VII Велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30 a ў нядзелю а 8.00. 
 
2. Трывае навэнна перад Урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
 
3. У суботу падчас св. Імшы а 11.00 кс.бп. Алег Буткевіч удзеліць моладзі з нашай парафіі сакрамэнт Бежмавання. Сардэчна запрашаем на гэтую Урачыстасць. У сувезі з гэтай Урачыстасццю св. Імшы а 8.00 раніцай не будзе, толькі ў 11.00 і 19.00.
 
4. Дыяцэзіяльная працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца ў Віцебску ў суботу -  6 чэрвеня. Будзе арганізаваны выезд на аўтобусе. Запісацца можна пасля кожнай Св. Імшы ў сакрыстыі. Выезд бесплатны.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.