Душпастырскія аб’явы на
III Велікодны тыдзень

 

1. На гэтым тыдні прыпадае:

- у суботу: свята св. Марка, Евангеліста

- наступная нядзела: нядзеля Добрага Пастыра

2. Сёння пасля св. Імшы ў 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў моладзі, якая рыхтуецца 3-ці год да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі.

3. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях “Канікулы з Богам” з 13 па 17 ліпеня пры нашай парафіі. Правядзе гэтыя рэкалекцыі Місійная Група “Усход” пад кіраўніцтвам айцоў Рэдамптарыстаў з Гродна. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.

4. Вельмі просім у панядзелак і аўторак  ад 9.00 дапагчы ў працах каля касцёла. Калі ласка, прынясіце граблі рыдлёўкі, мятлы.

5. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.