ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Уваскрасення Пана
 
1. З нагоды святаў Вялікадня складаем Вам сардэчныя пажаданні: няхай святло Уваскрослага Хрыста асвятляе дарогі нашага жыцця і нашай штодзённасці, а кожная нядзельная Св. Імша будзе для нас напамінам.
 
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы ў 16.30. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.  
 
3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30  адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
4. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні Урачыстасцяў Пасхальнага Трыдума ў нашым касцеле. Сёстрам Эўхарысткам за іх паслугу і працу, нашай арганістцы і парафіяльнаму хору за упрыгожанне сваім спевам Урачыстасці, міністрантам і моладзі за дапамогу, нашаму клерыку за яго паслугу і усім, хто якім-небудзь спосабам далучыўся да прыгатавання гэтых святаў. 
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца 
 
6. У наступную нядзелю прыпадае свята Божай Міласэрнасці, звязанае з культам абраза “Езу, давяраю Табе”. Таксама гэта свята з’яўляецца ўрачыстасцю для нашай катэдры ў Віцебску.
 
7. На час радаснага перажывання Вялікадня няхай вас благаславіць Уваскрослы Пан.