ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Сёння мы распачалі велікапостныя рэкалекцыі, якія будуць трываць да аўторка. (Праграма).  Адначасова распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана. Сёння асвячаць пальмы будзем на кожнай св. Імшы. Урачыстая працэсія з пальмамі вакол касцёла адбудзецца  а 11.00 гадзіне.   Сардэчна вітаем Айцa Валерыя Мазюк з Гродна з Ордэну Айцоў Рэдэмптарыстаў, які праводзіць гэтыя рэкалекцыі. У аўторак на кожнай св. Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для Айца Валерыя, як знак нашай ўдзячнасці
 
2. На Вялікім Тыдні прыпадае: 
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Гэты дзень з’яўляецца патранальным святам сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 22.00.
 
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы.
 
  • Адарацыя распачнецца а 9.00. 
  • Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 11.00 і 18.00.
  • Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00.
  • У вялікую Пятніцу распачынаем Навэну перад Святам Божай Міласэрнасці.
  • Вяночак да Божай Міласэрнасці  ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу адбудзецца а 15.00.
 
- Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00.
  • У 14.00 запрашаем на адарацыю дзяцей і моладзь.
  • Асвячэнне страваў ў касцёле а 10.00, 12.00 i 15.00. Асвячэнне страваў у доме састарэлых і ў бальнічнай капліцы адбудзецца а 11.00 гадзіне.
  • Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі. 
 
3. Велікодная Нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста.
  • Св. Імшы будуць ў 11.00, і 19.00
  • у капліцы ў бальніцы ў 16.30. 

Велікодная Нядзеля гэта першая нядзеля месяца, у сувязі з гэтым св. Імша ў 11.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыі Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом a пасля св. Імшы замена таямніц Групы Жывога Ружанца. 

 
4. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.