ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. 
 
2. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у Нядзелю Мукі Пана (29.03.),а заканчваем ў аўторак (31.03). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Айцец Валерый Мазюк з Гродна з Ордэну Айцоў Рэдэмптарыстаў. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. (Праграма). Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а так сама на інтэрнет - старонцы waladarka.by 
 
3. На гэтым тыдні прыпадае у сераду (25.03.) Урачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэты дзень адзначаем  сусветны дзень святасці жыцця. Св. Імша будзе а  11.00, і 19.00, а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. 
 
4. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Аб’яўляем конкурс на самую высокую пальму, вынікі конкурсу будуць аб’яўлены пасля св. Імшы а 11.00. Пераможцу ў конкурсе чакае ўзнагарода. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны для Духоўнай Семінарыі ў Пінску. 
 
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю на гэтым тыдні, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
6. Шчыра дзякуем усім, хто працаваў пры касцеле на гэтым тыдні. 
 
7. Сёння, пасля св. Імшы а 11.00, адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія рыхтуюцца першы і другі год  да прыняцця I Св.Камуніі.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.