ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.30 – для дзяцей, моладзі і дарослых – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду: успамін св. Казіміра,
- у суботу: успамін свв. Пэрпэтуі і Фэліціты, муч.
- І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку: 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве 
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 - Група Жывога Ружанца.
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.