ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Звычайную Нядзелю
 
1. Сёння ў Каталіцкім Касцеле распачынаем тыдзень малітвы аб аб’яднанні ўсіх хрысціян. Заахвочваем, каб асабліва ў гэтым тыдні, памятаць пра сваю ўласную малітву ў гэтай інтэнцыі, каб запанавала адзінства сярод ўсіх вызнаўцаў Хрыста.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы
- у суботу, успамін св. Францішка Сальскага, БП. і ДК.
 
3. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: вул. Садовая (па левым баку ад магазіна Стралец),
   Зав. Стадыённы, вул. Школьная: 3, 8, 9, 13, 25 – адзін святар, ад 15.00.  
- панядзелак: завулак Дзяржынскага – адзін святар ад 15.00.
 
- аўторак: - вул. Астроўскага, Стадыённая, Маякоўскага - два святары, ад 15.00,
- аўторак: вул. Садовая 39 – адзін святар, ад 11.00, 
 
- серада: вул. Будзённага – адзін святар, ад 17.00,
- серада: вул. Маладёжная - адзін святар, ад 16.00,
 
- чацвер:  вул. Горкага, Якуба Коласа, Гогаля, Чкалава, - два святары, ад 15.00,
 
- пятніца: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 16.00.
- пятніца: вул. Шевченко– адзін святар, ад 17.00.
 
- субота: вул. Садовая 55Б - адзін святар, ад 11.00, 
- субота: вул. Фрунзэ, район Гаргазу – адзін святар, ад 11.00
 
4. У наступную нядзелю пасля св.Імшы ў 11.00 адбудзецца канцэрт Каляднай песні музычнага гурту LAUDANS з Мінска. Шчыра ўсіх запрашаем!
 
5. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.