Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
 
 
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем ксяндзу Віктару, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду, Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша раніцай а 8.00 
і Пастэрка а 24.00. У гэты дзень абавязковы пост – устрымліваемся ад мясных страваў, а таксама спажываем адзін пасілак дасыта, 
а другія два – больш скромныя. 
Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы.
 
- у чацвер прыпадае Урачыстасць Божага Нараджэння.
- у пятніцу, свята Св. Стэфана, Мучанніка. На кожнай Св. Імшы будзе асвечаны авёс. 
- у суботу, свята Св. Яна Апостала і Евангеліста. У гэты дзень будзе асвячэнне віна.
- у наступную нядзелю свята св.Сям'і.
 
 
3. Рараты на гэтым тыдні будуць яшчэ ў панядзелак у 19.00 
 
4. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць  у наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00. 
 
5. 28 снежня 2014 года пасля Святой Імшы ў 11.00 у нашай парафіі адбудзецца конкурс пад назвай "Калядная зорка". Прыняць удзел у конкурсе можа кожны жадаючы, хто падрыхтуе песню аб Божым Нараджэнні, або верш.  Жадаем поспехаў у падрыхтоўцы і перамогі! Пераможцаў чакаюць прызы! Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымае арганістка Іна Сапун  да 25.12.2014.
 
6. На  заканчэнне года ў сераду (31.12) у 18.30. адбудзецца набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі, а ў 19.00 св. Імша як знак нашай удзячнасці. Запрашаем нагэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі,якія можна скласці ў закрыстыі.
 
7. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме. 
 
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.