Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
 
 
1. Набліжаюцца святы Божага Нараджэння. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый, а таксама скарыстацца магчымасцю прыступіць да  сакрамэнту пакаяння і паяднання. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для ксяндза рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
2. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 19.00.
 
3. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю на гэтым тыдні, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей. 
 
4. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. Ахвяры дабравольныя і будуць прызначаны на набыццё новых фігурак ў наш касцёл на Божае Нараджэнне.
 
5. 28 снежня 2014 года пасля Святой Імшы ў 11.00 у нашай парафіі адбудзецца конкурс пад назвай "Калядная зорка". Прыняць удзел у конкурсе можа кожны жадаючы, хто падрыхтуе песню аб Божым Нараджэнні, або верш.  Жадаем поспехаў у падрыхтоўцы і перамогі! Пераможцаў чакаюць прызы! Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымае арганістка Іна Сапун да 25.12.2014.
 
6. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.
 
 
 
 
 

Праграма адвэнтовых рэкалекцый

Рэкалекцыі праводзіць
кс.Віктар Місевіч

 

Пятніца19.12.2014.

08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх

11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх

18.30 –Cустрэча для дзяцей

19.00 – Рараты, навука для ўсіх

 

 Субота20.12.2014.

08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх

11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх

18.30 -  Набажэнства Ружанцовае        

19.00 –  Св. Імшaнавука для ўсіх

 

Нядзеля 21.12.2014.

08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх

11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх

16.30 – Св. Імша ў капліцы ў бальніцы, навука для хворых.

17.30 – Сустрэча для моладзі

19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх

                Заканчэнне рэкалекцый

Магчымасць споведзі ў пятніцу і суботу
7.30, 10.00, 17.30