Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта
 
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел ў адвэнтовых рэкалекцыях і Раратах, дабра прыгатавацца да святаў.
Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 19.00. 
 
2. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. Ахвяры дабравольныя і будуць прызначаны на набыццё новых фігурак ў наш касцёл на Божае Нараджэнне.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а  11. 00 і 19.00, а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св.Імшы. 
- у суботу успамін св. Луцыі, Панны і Мучаніцы,
 
4. У наступную нядзелю св.Імша ў 8.30 будзе адпраўлена ў інтэнцыі Групы Жывога Ружанца.
 
5. Сардэчна дзякуем усім тым, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні сустрэчы для дзяцей інвалідаў, якая адбылася ўчора. За складзеныя ахвяры і дары, за дапамогу ў прыгатаванні памяшкання і пасілку шчыра дзякуем. 
 
6. 28 снежня 2014 года пасля Святой Імшы ў 11.00 у нашай парафіі адбудзецца конкурс пад назвай "Калядная зорка". Прыняць удзел у конкурсе можа кожны жадаючы, хто падрыхтуе песню аб Божым Нараджэнні, або верш.  Жадаем поспехаў у падрыхтоўцы і перамогі! Пераможцаў чакаюць прызы! Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымае арганістка Іна Сапун  да 25.12.2014.
 
7. Звяртаемся з просьбай, каб прынесці для патрабуючых зімовае адзенне, абутак, цёплае адзенне, асабліва для мужчын. У каго будзе такая магчымасць, гэтыя рэчы можна будзе прынесці ў наступную нядзелю ў будынак насупраць касцёла.
 
8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.