Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
 
 
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.  Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семiнарыi ў Пiнску.
 
2.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
- У панядзелак успамін св. Андрэя Зунг-Лака, святара і паплечнікаў, Мучанікаў з В’етнама
 
3. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння. Вігілійныя аплаткі будуць асвечаныя ў І нядзелю Адвэнту на Св. Імшы ў  8.30.
 
4. Сёння, пасля св. Імшы ў 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца III год да Сакрамэнту Бежмавання
 
5. У наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца I год, да Першай святой Камуніі. 
 
6. У суботу 6 снежня на дзень святога Мікалая касцёл запрашае на духоўна-забаўляльную праграму дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, іх бацькоў. У праграме: сустрэча са святаром, канцэрт, гульні, абед. Просім парафіянаў далучыцца да дабрачыннай акцыі і да гэтага дня ахвяраваць цукеркі і розныя пачастункі. Пакласці іх можна ля алтара "Езуса Міласэрнага".
 
7. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.30, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
8. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах,  думках і чынах і няхай нас благаславіць.