ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIX Звычайную Нядзелю
 
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама 30 св. Імшаў будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы ў нашым касцёле адпраўляем кожны дзень кастрычніка ў 18.30.
 
3. Святая Імша на могілках у вёсцы Агоні  будзе адпраўлена у суботу 25 кастрычніка а 11.00 гадзіне.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. У сакрыстыі можна забраць дыскі DVD з Урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў, кошт 30 000 бел.руб.
 
6. Вельмі просім у панядзелак і аўторак ад 9.00 дапагчы ў працах каля касцёла. Трэба прыбраць лісты і выканаць іншыя работы. Вельмі просім аб дапамогу.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.