ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. Сёння першая нядзеля месяца кастрычніка. Ахвяры  складзеныя сёння, будуць прызначаны на далейшыя рамонты . Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць. Абяцаем памятаць у сваіх малітвах пра  ўсіх ахвярадаўцаў.
 
2. У сакрыстыі можна забраць дыскі dvd з Урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў, кошт 30 000 бел.руб.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае ў панядзелак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца. Пасля св. Імшы ўсіх членаў гэтых малітоўных груп запрашаем на сустрэчу пры супольным стале ў будынку былога хлебазавода.
 
4. Ружанцовыя набажэнствы адпраўляем кожны дзень кастрычніка ў 18.30. 
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве
- у наступную нядзелю ў 8.30 групы Жывога Ружанца.
 
6. У суботу 11 кастрычніка ва ўсіх парафіях Дыяцэзіі Віцебскай будзем маліцца на ружнцы разважаючы Таямніцы Святла ў інтэнцыі супакою ў свеце, асабліва аб супакоі на Украіне і на Бліжнім Усходзе.
 
7. Святая Імша на новых могілках у Браславе адбудзецца ў суботу 11 кастрычніка ў 11.00. 
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.