ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння НМП будзем перажываць 8 верасня, у панядзелак. Св.Імша ў 11.00 і 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Дзецi, якiя прынялi ў гэтым годзе першую Святую Камунiю павiны прыйсцi ў святочным адзеннi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць балдахiм i харугвi. Прыпамінаю, што для кожнага парафіяніна Урачыстасць абавязковая.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- У суботу ўспамін св. Яна Златавуста, Біскупа і Доктара   Касцёла,
- у наступную нядзелу свята Узвышэння святога Крыжа. Адпуст ў парафіі ў Ахрэмаўцах. 
 
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе.Катэхэзы распачынаюцца з 12 верасня. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. 
 
4. Нагадваю ўсім нарачоным, якія хочуть прынять сакрамэнт сужэнства ў касцеле, што яны павінны абавязкова прайсці курс прыгатавання за 3 месяцы перад датай шлюбу. У гэтых справах прашу звяртацца ў парафіяльную канцэлярыю.
 
5. У наступную нядзелю св. Імша ў 8.30 - у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.