ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
 
1.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у сераду св. Грыгорыя Вялiкага, папы i Доктара Касцёла;
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў чацвер і пятніцуад 18.00 
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве 
- у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
- у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом
 
3. Змена таямніц Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Усіх жадаючых прашу, каб запісаліся ў сакрыстыі да найбліжэйшай пятніцы.
 
Праграма катэхэзы наступная:
Заняткі разпачынаюцца з 12 верасня
 
Падрыхтоўка да 1 святой Камуніі
1 год - Субота 10-00
            Нядзеля 12-00
 
2 год - Субота 11-00
           Нядзеля 10-00
 
Падрыхтоўка да сакрамэнту Бежмавання
1 год - Субота 12-00
            Субота 14-30
 
2 год - Пятніца 14-30
           Субота 15-30
3 год - Пятніца 16-00
           Пятніца 17-00
 
Дзеці 4 - 8 год Нядзеля 12-00
 
5. У сувязі са зменамі ў супольнасці сясцёр Эўхарыстак с. Лена і с. Наталля выехалі да паслугі ў іншых парафях. У нашай парафіі будуць працаваць с. Тацьяна і с. Ірына.
 
6. У наступную нядзелю збор ахвяраваняў на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
 
7. Св.Імша на могілках у в.Заеленцы будзе ў суботу 6 верасня ў 11.00.