ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIX Звычайную Нядзелю

 

 

1. У суботу скончылася IX  Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Хачу ад ўсяго сэрца падзякаваць усім, хто ў які небудзь спосаб прычыніліся да арганізацыі гэтай сустрэчы. Тым, хто прыняў моладзь на начлегі, тым, хто гатовіл пасілкі, хто ахвяраваў плады зямлі, за ўсялякую дапамогу яшчэ раз вельмі дзякую.

 

2. На гэтым тыдні прыпадае:

- у панядзелак успамін св. Клары, Панны 

- у чацвер успамін св. Максіміліяна Марыя Кольбэ

- у пятніцу урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у Св. Імшы. У гэты дзень няма посту. 

 

3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 22 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Ужо сёння ўсіх сардэчна запрашаем. Падчас урачыстасцяў у ночы адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пройдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кіраваі Савецкай, заахвочваю, каб упрыгожыць адпаведна трасу працэсіі. Заахвочваем да ўдзелу ў гэтай працэсіі як мага больш людзей у гонар нашай Маці, Уладаркі Азёраў.

 

4. Сёння  пасля св.Iмшы а 11.00 у касцеле адбудзецца сустрэча для дарослых, якія хацелі б прыступіць да сакрамэнту Бежмавання.

 

5. У паядзелак а 10.00  распачнуцца ў нашай парафіі рэкалекцыі для моладзі, якая ў гэтым годзе прыме сакрамэнт Бежмавання,  рэкалекцыі пройдуць ў форме безпасрэднага прыгатавання да годнага прыняцця гэтага сакрамэнта. Прысутнасць абавязкова!

 

6. Св. Імша на могілках у в. Краснасельцы будзе адпраўлена ў суботу, 16 жніўня ў 11.00.

 

7. У суботу 30 жніўня у 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны.