ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІII Звычайную Нядзелю
 
 
1. Ахвяры  складзеныя сёння, ў першую нядзелю месяца, будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць.
 
2. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак, успамін св. Яна Марыі Вянэя, Cвятара 
- у сераду, свята Перамянення Пана, Святая Имша ў гэты дзень у 11.00 i 19.00 
- у пятніцу, успамін св. Дамініка, Святара 
- у суботу свята св. Тэрэзы, Бенэдыкты ад Крыжа, Апякункі Еўропы
- І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве 
- у наступную нядзелю а 8.30 - Група Жывога Ружанца
 
4. Дыяцэзіяльная сустрэча Моладзі распачнецца ў чацвер, 7 жніўня.Заахвочваю моладзь з нашай парафіі да ўдзелу ў гэтым спатканні. Падрабязная праграма знаходзіцца на дошцы аб’яваў. Шчыра просім аб прыняцці молдазі на два начлегі. Запісацца можна пасля кожнай Св. Імшы. Раздзяленне моладзі на начлегі адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы, у чацвер.
 
5. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для моладзі, якая прыме ўдзел у Дыяцэзіяльнай Сустрэчы Моладзі. Хто мае такую магчымасць, прыносьце, калі ласка, у сераду да 9.00 гадзіны ў будынак (хлебазавод)
 
6. У наступную нядзелю пасля св.Имшы а 11.00 у касцеле адбудзецца сустрэча для дарослых, якія хацелі б прыступіць да сакрамэнту Бежмавання.
 
7. 11 жніўня распачнуцца ў нашай парафіі рэкалекцыі для моладзі, якая ў гэтым годзе прыме сакрамэнт Бежмавання,  рэкалекцыі пройдуць ў форме безпасрэднага прыгатавання да годнага прыняцця гэтага сакрамэнта. Прысутнасць абавязкова!
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.