Душпастырскія аб’явы на 
Нядзелю Добрага Пастыра
 
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. Асаблівым чынам молімся аб святарскіх і законных пакліканнях. 
 
2. 14 мая бягучага года душпастырскую паслугу ў Браславе заканчвае кс. Лукаш Карасінскі, вікарый і кс. Антоні Земба, пробашч. Св. Імша – падзяка Богу і людзям, будзе адпраўлена сёння а 10.00. За вашы малітвы, дабрыню і шчырасць ад ўсяго сэрца дзякуем. 
 
3. З 15 мая (2014) на пасаду пробашча прызначаны кс. Станіслаў Мжыглуд, якому шчыра жадаем усіх патрэбных ласкаў.  
 
4. У прошлы аўторак памерла с. Феліцыя Журня Эўхарыстка, якая шмат гадоў працавала ў нашай парафіі. Просім аб малітвах у яе інтэнцыі. 
 
5. У наступную нядзелю (18.05) падчас Св. Імшы а 10.00 адбудзецца I Св. Камунія, для дзяцей і моладзі з нашай парафіі. Споведзь для дзяцей будзе ў суботу раніцай а 10.00, а для бацькоў і гасцей вечарам ад 18.00.  
 
6. На час радаснага наследавання Езуса – Добрага Пастыра няхай вас благаславіць Бог. 
 
 
Браслаў, 11.05.2013 r.
Kс. Aнтонi Земба SDS