Душпастырскія аб’явы на III Велікодны тыдзень
 
1. Сёння першая нядзеля месяца. Ахвяры  складзеныя сёння, будуць прызначаны на далейшы рамонт нашай святыні. Шчыра дзякуем за вашую ахвярнасць і дапамогу ў працы па ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла.
2. Сёння пасля св. Імшы ў 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі. 
3. Ў пятніцу (9 мая) а 16.00 у касцёле адбудзецца экзамен для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі. Таксама запрашаем прыйсці бацькоў. 
4. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будуць мець магчымасць паехаць на адпачынак у Польшчу. Зацікаўленых, вялікая просьба, звярнуцца да спадарыні Іны Сапун або спадарыні Тамары Пашкевіч.
5. Як мы ўжо аб’яўлялі ў Вялікі Чацвер, кс. Лукаш Карасінскі не атрымаў дазвол на далейшую працу на  тэрыторыі Беларусі. У выніку такой палітыкі адносна святароў, кс. Пробашч Антоні Земба таксама пакідае Беларусь. Развітальная Св. Імша на знак падзякі адбудзецца ў наступную нядзелю а 10.00.  
6. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.
 
Браслаў, 4.05.2014 г.
Kс. Aнтонi Земба SDS