ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Божай Міласэрнасцi
 
1. Сёняшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. З гэтай нагоды хочам падзякаваць усім Парафіянам за дапамогу ва урачыстым 
і прыгожым перажыванні святаў. Працягам гэтых святочных перажыванняў з’яўляецца кананізацыя папаў: Яна XXIII i Яна Паўла II, якая адбываецца на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Духоўна далучаемся да гэтай падзеі і просім аб патрэбных ласках.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак свята св. Кацярыны Сіенскай Панны і Доктара Касцёла, 
- І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства 
і законнага жыцця, 
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў. У гэты дзень будзем памятаць пра хворых і людзей старэйшага ўзоросту.  Таксама ўспамін св. Атаназія, Біскупа і Доктара Касцёла, 
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.   Таксама прыпадае свята св. Піліпа і Якуба, Апосталаў. 
3. Ў чацвер (1.05) распачынаем маёвыя набажэнствы ў 18.30. 
4. У бліжэйшую суботу а 11.00 у нашым касцёле адбудуцца святарскія пасведчанні двух дыяканаў: Аляксандра Фядотава, SCJ і Івана Кароткіна. Сятарскае пасведчанне ўдзеліць ксёндз  біскуп Алег Буткевіч, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. 
5. Парафіяльны Карытас прыгатаваў у касцёле выстваву работ пад назвай "Велікодны калейдаскоп”. Падвядзенне ітогаў і  ўручэнне прызоў адбудзецца сёння, пасля св. Імшы ў 11.30. 
6. У часе летніх канікул дзеці і моладзь будзе мець магчымасць паехаць на адпачынак у Польшчу. Зацікаўленых, вялікая просьба, звярнуцца да спадарыні Іны Сапун або спадарыні Тамары Пашкевіч.
 7. Ў наступную нядзелю (4.05) пасля св. Імшы ў 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі. 
8. Запрашаем у панядзелак усіх парафіян а 9.00 дапамагчы ўпарадкаваць тэрыторыю вакол касцёла. Шчыра просім прынесці з сабой: граблі, лапаты і мётлы. 
9. На час радасных перажыванняў, звязаных з кананізацыяй, няхай нам благаславіць Добры Бог.  
Браслаў, 27.04.2014 г.                                                          Kс. Aнтонi Земба SDS